На падставе пункта другога артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года "О наименованиях географических объектов" Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
- Прысвоіць найменаванні састаўным часткам г.Мінска:
праектуемую частку 1-га транспартнага кальца на ўчастку ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Маскоўскай найменаваць вуліцай Дамашэўскай і надалей называць яе "вуліца Дамашэўская" ("улица Домашевская");
праектуемую вуліцу, якая з'яўляецца працягам вуліцы Каліноўскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Францыска Скарыны найменаваць вуліцай Кірыла Тураўскага і надалей называць яе "вуліца Кірыла Тураўскага" ("улица Кирилла Туровского");
праектуемую вуліцу, якая адыходзіць ад праектуемай вуліцы (працяг вуліцы Каліноўскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Францыска Скарыны) ў напрамку да будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найменаваць вуліцай Пятра Мсціслаўца і надалей называць яе "вуліца Пятра Мсціслаўца" ("улица Петра Мстиславца");
праектуемую вуліцу, якая пралягае паміж вуліцай Каралінскай і вуліцай Праектуемай № 1 у мікрараёне Брылевічы найменаваць вуліцай Некрашэвіча і надалей называць яе "вуліца Некрашэвіча" ("улица Некрашевича");
праектуемыя мікрараёны "Паўночны -1, -2" найменаваць мікрараёнамі Хмарынскія Пасекі -1, -2 і надалей называць іх "мікрараёны Хмарынскія Пасекі -1, -2" ("микрорайоны Хмаринские Пасеки -1, -2");
праектуемыя мікрараёны "Паўночны -3, -4, -5, -6, -8, -9" найменаваць мікрараёнамі Цнянка -1, -2, -3, -4, -5, -6 і надалей называць іх "мікрараёны Цнянка -1, -2, -3, -4, -5, -6" ("микрорайоны Цнянка -1, -2, -3, -4, -5, -6").
- Дадзенае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце "Минский курьер".
- Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.