Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

Решения 26-го созыва № 326/22/26 - 03 апреля 2013
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам горада Мінска:

    1.1. праектуемай вуліцы 4-е Кальцо ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Ціміразева – «вуліца Ратамская» («улица Ратомская»);

    1.2. участку дарогі ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі да аэрадрома «Ліпкі» – «вуліца Ліпкаўская» («улица Липковская»);

    1.3. участку дарогі ад вуліцы Ліпкаўскай да аэрадрома «Ліпкі» – «завулак Ліпкаўскі» («переулок Липковский»);

    1.4. участку дарогі – працягу вуліцы Слабадской ад вуліцы Ясеніна да Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі – «вуліца Альшанская» («улица Ольшанская»);

    1.5. участку дарогі ад вуліцы Калеснікава да разваротнага кальца аўтобусаў гандлёвага цэнтру «Ждановічы» – «завулак Калеснікава» («переулок Колесникова»);

    1.6. участку дарогі ад вуліцы Бабушкіна да вуліцы Прафсаюзнай – «завулак Станцыйны» («переулок Станционный»);

    1.7. плошчы, якая знаходзіцца на тэрыторыі былой установы аховы здароўя «2-я гарадская клінічная бальніца» па вуліцы Максіма Багдановіча, 2, – «Старатраецкая плошча» («Старотроицкая площадь»).

  2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2017