Поиск нормативного документа

  

Аб перайменаванні і прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска

Решения 26-го созыва № 345/24/26 - 26 июня 2013
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Перайменаваць вуліцу курсанта Гвішыані і надалей называць яе «завулак Рагачоўскі» («переулок Рогачёвский»).

  2. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

    2.1. праектуемай вуліцы № 1 у межах вул. Веснінка, зав. Веснінка, пр. Пераможцаў – «вуліца Вербная» («улица Вербная»);

    2.2. праектуемай вуліцы № 1 у межах вул. Мікалаеўская, вул. Зацень – «вуліца Калядная» («улица Колядная»);

    2.3. праектуемай вуліцы № 1 ад вуліцы Герояў 120-й дывізіі да вуліцы Рагачоўскай – «вуліца Курсанта Гвішыані» («улица Курсанта Гвишиани»);

    2.4. праектуемай вуліцы № 2 у межах вул. Веснінка, зав. Веснінка, пр. Пераможцаў – «вуліца Сёмкаўская» («улица Сёмковская»);

    2.5. праектуемай вуліцй № 4 у межах вул. Веснінка, зав. Веснінка, пр. Пераможцаў – «завулак Сёмкаўскі» («переулок Сёмковский»);

    2.6. участку аўтамабільнай дарогі М-4 Мінск-Магілёў км 12,000 – км 15,872 – «Смілавіцкі тракт» («Смиловичский тракт»);

    2.7. аўтамабільнай дарозе М-9 Кальцавая дарога вакол г.Мінска, км 0,000 – км 56,400 – «вуліца Мінская кальцавая аўтамабільная дарога» («улица Минская кольцевая автомобильная дорога»);

    2.8. мiкрараёну ў межах пр. Незалежнасці, Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, вул. Францыска Скарыны, праезда перад лесапаркавай зонай – «мiкрараён Магістр» («микрорайон Магистр»).

  3. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

  4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2018