Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска

Решения 26-го созыва № 359/25/26 - 20 сентября 2013
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

    1.1. вуліцы ад вуліцы Заснавальнікаў да лініі чыгункі ў аграгарадку Калодзішчы – «вуліца Танкавая» («улица Танковая»);

    1.2. праектуемай вуліцы № 11 у мікрараёне Сокал – «вуліца Галавачова» («улица Головачёва»);

    1.3. праектуемай вуліцы № 14 у мікрараёне Сокал – «вуліца Шчукіна» («улица Щукина»);

    1.4. праектуемай вуліцы № 18 у мікрараёне Сокал – «вуліца Маргелава» («улица Маргелова»);

    1.5. праектуемай вуліцы № 19 у мікрараёне Сокал – «вуліца Багранцава» («улица Багрянцева»);

    1.6. плошчы перад рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» па праспекту Пераможцаў, 14 – «Плошча Дзяржаўнага Сцяга» («Площадь Государственного Флага»);

    1.7. парку ў межах праспекта Пераможцаў, праспекта Машэрава, вуліцы Арлоўскай, ракі Свіслач – «Музейна-паркавы комплекс «Перамога» («Музейно-парковый комплекс «Победа»).

  2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2018