Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска

Решения 26-го созыва № 386/27/26 - 23 декабря 2013
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

    1.1. праектуемай вуліцы № 1 у мікрараёне Магістр – «вуліца Агінскага» («улица Огинского»);

    1.2. праектуемай вуліцы № 2 у мікрараёне Магістр ад праектуемай вуліцы № 1 да вуліцы Кірыла Тураўскага – «вуліца Ільі Капіевіча» («улица Ильи Копиевича»);

    1.3. праектуемай вуліцы № 3 у мікрараёне Магістр – «вуліца Акадэміка Высоцкага» («улица Академика Высоцкого»);

    1.4. праезду у мікрараёне Магістр ад праспекта Незалежнасці да праезда перад лесапаркавай зонай – «праезд Універсітэцкі» («проезд Университетский»);

    1.5. праезду № 3 у мікрараёне Магістр – «вуліца Навуковая» («улица Навуковая»);

    1.6. праектуемай вуліцы № 13 у мікрараёне Сокал – «вуліца Антоненкі» («улица Антоненко»);

    1.7. праектуемай вуліцы № 15 і праектуемай вуліцы № 16 у мікрараёне Сокал – «вуліца Дакутовіч» («улица Докутович»);

    1.8. праектуемай вуліцы № 17 у мікрараёне Сокал – «вуліца Шацілы» («улица Шатило»);

    1.9. праектуемай вуліцы № 7 у межах вуліц Малы Трасцянец, Зарэчная – «вуліца Дукорская» («улица Дукорская»);

    1.10. парку ў межах вуліц Каменнагорская, Лідская, Калеснікава, Казіміраўская – «парк імя Уга Чавеса» («парк имени Уго Чавеса»).

  2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2018