Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска

Решения 27-го созыва № 230/18/27 - 13 сентября 2016
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

    1.1. праектуемай вуліцы № 8 у межах вуліцы Зарэчнай і завулка Малы Трасцянец прысвоіць найменне «вуліца Стáйкаўская» (на беларускай мове) – «улица Стáйковская» (на рускай мове);

    1.2. праектуемай вуліцы № 3 у раёне вуліцы Выгоцкага прысвоіць імя заслужанага дзеяча культуры БССР, педагога Паўлі́ны Мядзё́лкі і надалей называць яе «вуліца Паўлі́ны Мядзё́лкі» (на беларускай мове) – «улица Павли́ны Медё́лки» (на рускай мове);

    1.3. праектуемай вуліцы № 2 у межах праспекта Пераможцаў, вуліцы Арлоўскай прысвоіць найменне «вуліца Рэспублікáнская» (на беларускай мове) – «улица Республикáнская» (на рускай мове);

    1.4. праектуемай вуліцы № 8 у межах вуліц Ратамскай, Камайскай, Княгінінскай, Ржавецкай прысвоіць найменне «завулак Рáтамскі 1-ы» (на беларускай мове) – «переулок Рáтомский 1-й» (на рускай мове);

    1.5. праектуемай вуліцы № 9 у межах вуліц Ратамскай, Камайскай, Княгінінскай, Ржавецкай прысвоіць найменне «завулак Рáтамскі 2-і» (на беларускай мове) – «переулок Рáтомский 2-й» (на рускай мове);

    1.6. праектуемаму завулку № 6 у межах вуліц Ратамскай, Камайскай, Княгінінскай, Ржавецкай прысвоіць найменне «завулак Княгі́нінскі» (на беларускай мове) – «переулок Княги́нинский» (на рускай мове);

    1.7. праектуемаму праезду № 3 у раёне вуліцы Масюкоўшчына прысвоіць найменне «вуліца Крыжо́ўская» (на беларускай мове) – «улица Крыжо́вская» (на рускай мове);

    1.8. праектуемаму праезду № 6 у раёне вуліцы Масюкоўшчына прысвоіць найменне «вуліца Ждано́віцкая» (на беларускай мове) – «улица Ждано́вичская» (на рускай мове);

    1.9. праектуемай вуліцы № 1 у межах вуліц Міхалова, Алібегава прысвоіць найменне ў гонар знакамітага беларускага рода Е́льскіх і надалей называць яе «вуліца Е́льскіх» (на беларускай мове) – «улица Е́льских» (на рускай мове);

    1.10. праектуемай вуліцы № 3 у раёне вуліц Міхалова, Алібегава прысвоіць найменне «вуліца Міхалóўская» (на беларускай мове) – «улица Михалóвская» (на рускай мове);

    1.11. скверу ў межах вуліц Іосіфа Гашкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Лучыны прысвоіць найменне «сквер Ві́лкаўшчына» (на беларускай мове) – «сквер Ви́лковщина» (на рускай мове).

  2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2018