У мэтах аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
ВЫРАШЫЎ:
- Рэарганізаваць наступныя ўстановы адукацыі:
- пачатковую школу № 216 (вул. Л.Украінкі, 8/3) i сярэднюю школу № 175 (вул. Л.Украінкі,
2) шляхам ix зліцця ва ўстанову адукацыі "Гімназія № 16" з агульнаэстэтычным ўхілам i
паглыбленым вывучэннем замежнай мовы да 1 верасня 2003 года;
- Мінскае ПТВ № 11 лёгкай прамысловасці (вул. Маякоўскага, 123) шляхам далучэння да яго
міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага
раёна (вул. Рыбалкі, 6), перайменаваўшы ва ўстанову адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійны
ліцэй № 2 лёгкай прамысловасці" да 1 лістапада 2003 года.
- Перайменаваць з 1 верасня 2003 года наступныя ўстановы адукацыі:
- Мінскае ПТВ № 133 машынабудавання ва ўстанову адукацыі "Мінскі дзяржаўны прафесійны
ліцэй № 3 машынабудавання";
- Мінскае ПТВ № 12 бытавога абслугоўвання насельніцтва ва ўстанову адукацыі "Мінскі
дзяржаўны прафесійны ліцэй № 4 бытавога абслугоўвання насельніцтва";
- установу адукацыі "Базавая школа-інтэрнат № 5 для дзяцей-cipoт i дзяцей, якія
засталіся без апёкі бацькоў" ва ўстанову адукацыі "Агульнаадукацыйная школа-інтэрнат
№ 5 для дзяцей-сірот i дзяцей, якія засталіся без апёкі бацькоў";
- установу адукацыі "Агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 3 для дзяцей-cipoт з
асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця" (вул. Стаханаўская, 13) ва ўстанову адукацыі
"Агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 3 для дзяцей-cipoт i дзяцей, якія засталіся без
апёкі бацькоў".
- Вывесці з 1 верасня 2003 года з сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска пачатковую школу
№ 221 (вул. Серафімовіча, 19). Будынак па вул. Серафімовіча, 19 аставіць ў аператыўным
кіраванні ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна для далейшага капітальнага
рамонту.
- Вывесці з 1 верасня 2004 года з сеткі ўстаноў адукацыі г. Мінска вучэбна-політэхнічны
цэнтр ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна (вул. Малая, 35), спыніўшы
прыём навучэнцаў з 1 верасня 2003 года.
- Фінансаванне ўнесеных змяненняў існуючай сеткі ўстаноў адукацыі правесці за кошт
сродкаў, прадугледжаных адміністрацыям раёнаў i камітэту па адукацыі Мінгарвыканкома на
ўтрыманне ўстаноў адукацыі ў 2003 годзе.
- Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на старшыню камітэта па адукацыі
Мінгарвыканкома Ціцянкова М.С.
|