Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў скверам ў г.Мінску

Решения 27-го созыва № 326/23/27 - 27 июня 2017
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Скверу ў межах вуліцы Савецкай (нумары 15-19) і вуліцы Свярдлова (нумар 4) прысвоіць імя Эдварда Адамавіча Вайніловіча, прадстаўніка старажытнага беларускага рода, і надалей называць яго «сквер Э́дварда Вайнілόвіча» («сквер Э́дварда Войнилόвича»).

  2. Скверу па вуліцы Чырвонаслабадской (у межах нумароў 15/1, 84) прысвоіць імя Зіновія Рыгоравіча Калабанава, славутага танкіста ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і надалей называць яго «сквер Зінόвія Калабáнава» («сквер Зинόвия Колобáнова»).

  3. Дадзенае  рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

  4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2019