Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска

№ 49/3/28 - 29 мая 2018
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

    1.1. праектуемай вуліцы № 5 у межах праспекта Партызанскага, вуліцы Куляшова, вуліцы Шышкіна – імя пагранічніка, Героя Савецкага Саюза Яўгена Міркоўскага і надалей называць яе «вуліца Яўгéна Міркόўскага» («улица Евге́ния Мирко́вского»);

    1.2. праектуемай вуліцы № 3 ад вуліцы Янкі Лучыны да вуліцы Чыжэўскіх – імя беларускага дзеяча, вучонага Аркадзя Смоліча  і надалей называць яе «вуліца Арка́дзя Смо́ліча» («улица Арка́дия Смо́лича»);

    1.3. праектуемай вуліцы № 5 ад Ігуменскага тракта да вуліцы Чыжэўскіх – імя кампазітара, народнага артыста БССР, Ганаровага грамадзяніна города Мінска Уладзіміра Алоўнікава і надалей называць яе «вуліца Уладзі́міра Ало́ўнікава» («улица Влади́мира Оло́вникова»); 

    1.4. праектуемай вуліцы № 7 ад Ігуменскага тракта да праектуемай вуліцы № 3 – імя беларускага паэта, крытыка і перакладчыка Алеся Дудара і надалей называць яе «вуліца Але́ся Ду́дара» («улица Але́ся Ду́дара»); 

    1.5. пешаходнай зоне ад Свята-Духава кафедральнага сабора да вуліцы Максіма Багдановіча – «Ко́зьма-Дзям’я́наўскі спуск»   («Козьмо-Демьяновский спуск»); 

    1.6. парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса – імя класіка рускай і кіргызскай літаратуры Чынгіза Айтматава  і надалей называць яго «парк імя Чынгі́за Айтма́тава» («парк имени Чинги́за Айтма́това»);

    1.7. парку ў межах вуліцы Даўгабродскай, завулка Казлова, Сляпянскай воднай сістэмы – імя беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Герасіменкі і надалей называць яго «парк імя Алякса́ндра Герасіме́нкі» («парк имени Алекса́ндра Герасиме́нко»).

  2. Дадзенае  рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) у газеце «Минский курьер».

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2018