Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска

№ 123/9/28 - 20 марта 2019
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

    1.1. праектуемаму праезду № 3 у раёне вуліцы Зацень – «вуліца Ба́нцараўская» («улица Ба́нцеровская»);

    1.2. праектуемай вуліцы № 3 на тэрыторыі аб’екта «Экспериментальный многофункциональный комплекс «Минск-Мир» – імя выдатнага фізіка, вынаходніка ў галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Міколы Тэслы і надалей называць яе «вуліца Ніко́лы Тэ́слы» («улица Нико́лы Те́слы»);

    1.3. праектуемай вуліцы № 5 на тэрыторыі аб’екта «Экспериментальный многофункциональный комплекс «Минск-Мир» – «вуліца Бялгра́дская» («улица Белгра́дская»);

    1.4. скверу ў межах вуліцы Прытыцкага, вуліцы Еўфрасінні Полацкай – імя славутай асветніцы і рэлігійнай дзеячцы Еўфрасінні Полацкай і надалей называць яго «сквер Еўфрасі́нні По́лацкай» (сквер «Евфроси́ньи По́лоцкой»).

  2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) у газеце «Минский курьер».

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2019