Поиск официального документа

  

Аб перайменаванні і прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

№ 259/22/28 - 24 декабря 2020
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Перайменаваць вуліцу Лiвенцава і надалей называць яе «праезд Адэ́скі» («проезд Оде́сский»).
     
  2. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:

    2.1. праектуемай вуліцы № 1 у межах праспекта Партызанскага, вуліцы Куляшова, вуліцы Шышкіна – «вуліца Рудабе́льская» («улица Рудобе́льская»);

    2.2. праектуемай вуліцы № 2 у межах праспекта Партызанскага, вуліцы Куляшова, вуліцы Шышкіна – імя партызана, Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мармулёва і надалей называць яе «вуліца Міхаі́ла Мармулё́ва» («улица Михаи́ла Мормулё́ва»);

    2.3. праектуемай вуліцы № 4 у межах праспекта Партызанскага, вуліцы Куляшова, вуліцы Шышкіна – імя партызана, Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава і надалей называць яе «вуліца Ві́ктара Лі́венцава» («улица Ви́ктора Ли́венцева»);

    2.4. праектуемай вуліцы № 1 (III кальцо), працягу вуліцы Станіслава Манюшкі, – імя кампазiтара Станіслава Манюшкі і надалей называць яе «вуліца Станісла́ва Маню́шкі» («улица Станисла́ва Моню́шко»);

    2.5. праектуемай вуліцы № 7 на тэрыторыі аб’екта «Экспериментальный многофункциональный комплекс «Минск-Мир» – імя заслужанага архітэктара Беларускай ССР Леаніда Левіна і надалей называць яе «вуліца Леані́да Ле́віна» («улица Леони́да Ле́вина»);

    2.6. праектуемай вуліцы № 8 на тэрыторыі аб’екта «Экспериментальный многофункциональный комплекс «Минск-Мир» – імя народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага і надалей называць яе «вуліца Міхаі́ла Саві́цкага» («улица Михаи́ла Сави́цкого»);

    2.7. праектуемай вуліцы № 12 на тэрыторыі аб’екта «Экспериментальный многофункциональный комплекс «Минск-Мир» – імя кампазітара, народнага артыста СССР Ігара Лучанка і надалей называць яе «вуліца І́гара Лучанка́» («улица И́горя Лученка́»);
     
  3. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».
     
  4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2021