У мэтах увекавечання памяці выдатнай спявачкі, збіральніцы народных
песень, педагога, першай заслужанай артысткі БССР, народнай артысткі
РСФСР Яўнзем Ірмы Пятроўны Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавіць на будынку былой Марыінскай гімназіі па вул.К.Маркса,23
мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "Тут, у былой
Марыінскай гімназіі, з 1906 па 1914 гг. вучылася першая заслужаная
артыстка БССР Яўнзем Ірма Пятроўна ( 1897-1975)".
2. Камітэту архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання
Мінгарвыканкома (Чадовч А.І.) да 1 снежня 2002 года вызначыць кан-
крэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на будынку былой
Марыінскай гімназіі па вул.К.Маркса,23.
3. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.)
да 1 снежня 2002 года аформіць заказ на унітарным прадпрыемстве
"Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі
4. Унітарнаму прадпрыемству «Скульптурны камбінат» (Літвіновіч І.П.)
да 1 мая 2003 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 1
верасня 2003 года вырабіць яе, архітэктурна-мастацкае рашэнне
мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь.
5. Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.)
да 15 верасня 2003 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.
6. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт
сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству
"Мінскгарафармленне".
7. Адміністрацыі Ленінскага раёна (Грушнік П.П.) прыняць у
гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку.
8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка
старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А. |