3 мэтай увекавечання памяцi народнага артыста Беларусi Вуячыча Вiктара Лук'янавiча
Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавiць на доме 7 па вул.Я.Купалы, дзе жыў Вуячыч В.Л., мемарыяльную
дошку з тэкстам наступнага зместу: "У гэтым доме жыў народны артыст
Рэспублiкi Беларусь Вiктар Вуячыч".
- Камiтэту архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання Мiнгарвыканкома
(Белагорцаў P.I.) да 30 студзеня 2004 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкi
мемарыяльнай дошкi на доме.
- Унітарнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне" (Ваганаў В.В.)
да 30 студзеня 2004 года аформiць заказ на ўнiтарным прадпрыемстве "Скульптурны
камбiнат" на выраб мемарыяльнай дошкi.
- Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбiнат" (Трыч УЛ.) да
20 сакавiка 2004 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкi да 5 лiпеня
2004 года вырабiць яе. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкi
ўзгаднiць з Дзяржауным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага
мастацтва Мiнiстэрства культуры Рэспублкi Беларусь.
- Унiтарнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне" да 11 лiпеня 2004
года ўстанавiць мемарыяльную дошку.
- Выдаткi на выраб i ўстаноўку мемарыяльнай дошкi правесцi за кошт сродкаў,
выдзеленых на гэтыя мэты унiтарнаму прадпрыемству "Мiнскгарафармленне".
- Адмiнiстрацыi Партызанскага раёна (Сямашка П.М.) прыняць у аператыўнае
кiраванне мемарыяльную дошку.
- Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi
гарвыканкома Пятрушына М.А.
|