У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 60-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў i Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць у архітэктурна-скульптурным комплексе "Мінск - горад-герой" мемарыяльны знак, які ўвекавечвае вайсковыя фарміраванні, што вызначыліся пры вызваленні г.Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны i былі ўдастоены ганаровага наймення "Мінскія", з тэкстам наступнага зместу:
"Вечная слава доблесным воінам часцей i злучэнняў, якія ўдастоены ганаровага наймення "Мінскія":
- 1-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны корпус (камандзір генерал-лейтэнант Я.М. Бялецкі);
- 3-i штурмавы авіяцыйны корпус (камандзір генерал-маёр авіяцыі МЛ. Гарлачэнка);
- 1-я гвардзейская Маскоўская стралковая дывізія (камандзір палкоўнік П.Ф. Тоўсцікаў);
- 322-я знішчальная авіяцыйная дывізія (камандзір палкоўнік М.П. Нога);
- 3-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір падпалкоўнік К.А. Грыцэнка);
- 4-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір палкоўнік А.А. Лосік);
- 18-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір падпалкоўнік В.І. Есіпенка);
- 19-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір палкоўнік Г.А. Пахадзееў);
- 2-я гвардзейская мотастралковая брыгада (камандзір падпалкоўнік Д.Н. Далганаў);
- 376-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік Ю.П. Гугуеў);
- 426-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік П.Д. Юзвак);
- 427-ы стралковы полк (камандзір маёр А.А. Хадатовіч);
- 490-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік А.М. Перапяліцын);
- 611-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік І.В. Садкоўскі);
- 653-i стралковы полк (камандзір палкоўнік Я.В.Скавародкін);
- 673-i стралковы полк (камандзір падпалкоўнік К.Д. Даненкаў);
- 753-i стралковы полк (камандзір палкоўнік Ф.А. Сцебянёў);
- 758-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік Я.Ф. Маштакоў);
- 1104-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнк В.Я. Каржавін);
- 1106-ы стралковы полк (камандзір маёр В.Н. Смоляр);
- 1158-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік С.Х. Калеснікаў);
- 1160-ы стралковы полк (камандзір палкоўнік С.В. Еўдакімаў);
- 1162-i стралковы полк (камандзір падпалкоўнік В.А. Кананенка);
- 1311-ы стралковы полк (камандзір палкоўнік А.А. Тулупаў);
- 1313-ы стралковы полк (камандзір падпалкоўнік І.Дз.Яравы);
- 1315-ы стралковы полк (камандзір маёр С.Л. Голубеў);
- 401-ы гвардзейскі самаходна-артылерыйскі полк (камандзір маёр Ю.М. Сцяпанаў);
- 1436-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір падпалкоўнік Р.С. Нямковіч);
- 1496-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір маёр М.С. Барзянкоў);
- 1500-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір маёр Ц.П. Зотаў);
- 298-ы артылерыйскі полк (камандзір маёр Ф.Л. Шангарэеў);
- 896-ы артылерыйскі полк (камандзір падпалкоўнік П.М. Прыходзька);
- 266-ы мінамётны полк (камандзір падпалкоўнік А.В. Казлоўскі);
- 1695-ы зенітна-артылерыйскі полк (камандзір маёр М.Я. Серада);
- 1701-ы зенітна-артылерыйскі полк (камандзір маёр І.М. Цёмны);
- 1001-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзір падпалкоўнік М.М. Нікалаеўцаў);
- 455-ы мінамётны полк (камандзір маёр Р.Я. Унучка);
- 80-ы гвардзейскі зенітны артылерыйскі полк (камандзір маёр І.В. Угоднікаў);
- 233-i знішчальны авіяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік В.В. Краўцоў);
- 137-ы гвардзейскі знішчальны авяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік В.А. Яманаў);
- 110-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік МЛ. Гаўрылаў);
- 352-i знішчальны авіяцыйны полк (камандзір падпалкоўнік П.І. Хара);
- 132-i пагранічны полк войск НКУС (камандзір падпалкоўнік А.З. Хмялюк);
- 28-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён (камандзір маёр К.К. Міхайлаў);
- 324-ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён (камандзір капітан І.І. Нікалаеў);
- 51-ы асобны матарызаваны сапёрны батальён (камандзір маёр А.М. Мельнікаў);
- 509-ы асобны сапёрны батальён (камандзір маёр У.С. Славей);
- 10-ы асобны гвардзейскі матацыклетны батальён (камандзір маёр І.А. Сарокін);
- 79-ы асобны гвардзейскі матацыклетны батальён (камандзір маёр Т.М. Кавераў);
- 749-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён (камандзір маёр Я.Ц. Кечка);
- 121-ы асобны сапёрны батальён (камандзір падпалкоўнік Дз.Ф.Гудым);
- 783-я асобная рота сувязі (камандзір каштан С.П. Братчыкаў);
- 273-i мінамётны полк (камандзір падпалкоўнік А.Ц. Пыталёў).
- Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 20 лютага 2004 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноукі мемарыяльнага знака ў архітэктурна-скульптурным комплексе "Мінск - горад-герой".
- Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 20 лютага 2004 года аформіць заказ на ўнітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнага знака.
- Унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Трыч У.Л.) да 25 чэрвеня 2004 года распрацаваць праект мемарыяльнага знака i да 30 сакавіка 2005 года вырабіць яго. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнага знака ўзгадніць з Дзяржаўным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- Унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В.В.) да 25 красавіка 2005 года устанавіць мемарыяльны знак.
- Выдаткі на выраб i установку мемарыяльнага знака правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".
- Адміністрацыі Цэнтральнага раёна (Папкоў А.І.) прыняць у аператыўнае кіраванне мемарыяльны знак.
- Прызнаць страціўшымі сілу рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 3 мая 1990 г. № 147 "Аб устаноўцы мемарыяльнага знака i дшкі" i распараджэнне старшыні Мінскага гародскога выканаўчага камітэта ад 24 лютага 1995 г. № 59 р "Аб устаноўцы мемарыяльнага знака".
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
|