3 мэтай увекавечання памяці былога начальніка Беларускай чыгункі Яўгена Паўлавіча Юшкевіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Прысвоіць установе адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту" (вул. Сямашкі, 3) імя былога начальніка Беларускай чыгункі Яўгена Паўлавіча Юшкевіча i надалей называць яго ўстанова адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча".
- Устанавіць на будынку ўстановы адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту" мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "Установе адукацыі "Мінскі прафесіянальна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту" просвоена імя выдатнага кіраўніка чыгуначнага транспарту, начальніка Беларускай чыгункі, заслужанага работніка транспарту Рэспублікі Беларусь Яўгена Паўлавіча Юшкевіча".
- Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 30 мая 2004 года вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на будынку каледжа.
- Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў В. В.) да 30 мая 2004 года аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве "Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.
- Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Дранец А.В.) да 15 ліпеня 2004 года распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 12 верасня 2004 года вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да 15 верасня 2004 года ўстанавіць мемарыяльную дошку.
- Выдаткі на выраб і ўстановку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".
- Адміністрацыі Маскоўскага раёна (Дукор Я.М.) прыняць мемарыяльную дошку ў аператыўнае кіраванне.
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М. А.
|