3 мэтай увекавечання памяці заслужанага дзеяча
культуры БССР, вядомага паэта-песенііка Адама Герасімавіча Русака Miнскі гарадскі
выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць на доме 43 па пр. Ф.Скарыны, дзе жыў Русак А.Г.,
мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: "У гэтым доме жыў
заслужаны дзеяч культуры БССР, вядомы паэт-песеннік Адам Герасімавіч
Русак".
- Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома
(Белагорцаў P.I.) да 20 ліпеня 2004 г. вызначыць канкрэтнае месца
ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мігскгарафармленне" (Ваганаў В.В.)
да 20 ліпеня 2004 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве
"Скульптурны камбінат" на выраб мемарыяльнай дошкі.
- Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат"
(Дранец А.В.) да 30 верасня 2004 г. распрацаваць праект мемарыяльнай
дошкі i да 20 лістапада 2004 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае
рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць Дзяржауным мастацка-
экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне"
да 25 лістапада 2004 г. устанавіць мемарыяльную дошку.
- Выдаткі на выраб i ўстаноўку мемарыяльнай дошкі пpaвecцi за
кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству
"Мінскгарафармленне".
- Адміністрацыі Савецкага раёна (Пінчук B.I.) прыняць
мемарыяльную дошку ў аператыўнае кipaваннe.
- Кантполь за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на
намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М. А.
|