3 мэтай выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2004 г. № 363 "Аб перадачы жылога гарадка вайсковай часці 1044 Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў адміністратыўнае падпарадкаванне мінскіх гарадскіх Савета дэпутатаў i выканаўчага камітэта i аб змяненні межаў горада Мінска, Мінскага раёна i Савецкага раёна г. Мінска" Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- У жылым гарадку вайсковай часці 1044 Камітэта дзяржаўнай бяспекі існуючай вуліцы, якая не мае назвы, прысвоіць імя савецкага ваеннага разведчика, камбрыга, Героя Савецкага Саюза Льва Яфімавіча Маневіча i надалей называць яе "вуліца імя Л.Я. Маневіча".
- Дзяржаўнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Галоўнае вытворчае ўправленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкома" (Васільеў Б.А.) вырабіць аншлагі з назвай вуліцы на беларускай мове ў строгай адпаведнасці з дадзеным рашэннем, а таксама нумарныя знакі на дамы.
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
|