3 мэтай выканання пастановы Савета Mіністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня
2004 г. № 1176 "Аб увекавечані памяці двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага
І.І." Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Устанавіць у г.Мінску бюст дзяржаўнага ваеннага дзеяча, Маршала Савецкага
Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага Івана Ігнатавіча на вуліцы,
якая носіць яго імя.
- Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.І.)
да 10 лістапада 2004 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі бюста.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" (Ваганаў
В.В.) да 10 лістапада 2004 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве
"Скульптурны камбінат" на выраб бюста.
- Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству "Скульптурны камбінат" (Дранец
А.В.) да 1 студзеня 2005 г. распрацаваць праект бюста i да 20 красавіка
2005 г. вырабіць яго. Архітэктурна-мастацкае рашэнне бюста ўзгадніць з Дзяржаўным
мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь.
- Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне" да
30 красавіка 2005 г. устанавіць бюст.
- Выдаткі на выраб i ўстаноўку бюста правесці за кошт сродкаў, выдзеленых
на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству "Мінскгарафармленне".
- Адміністрацыі Фрунзенскага раёна (Кунцэвіч А.Я.) прыняць бюст у аператыўнае
кіраванне.
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні
гарвыканкома Пятрушына М.А.
|