Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч

Янковского улица

Годы жизни: 21.09.1918 - 13.11.1989
Районы:Фрунзенский

Биография:

Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч (21.9.1918, в. Клетнае Глускага раёна Магілёўскай вобласці — 13.11.1989), беларускі мовазнавец, пісьменнік; заснавальнік беларускай фразеалогіі. Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1972). Доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971). Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1948). Працаваў настаўнікам. 3 1953 у Мінскім педагагічным інстытуце (у 1956—82 загадчык кафедры). Даследаваў фанетыку, арфаэпію, лексіку, фразеалогію, граматыку беларускай народнай і літаратурнай мовы, яе гісторыю: «Дыялектны слоўнік» (вып. 1—3, 1959—70), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Беларуская фразеалогія» (1981), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (1983) і інш. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве раскрыў сутнасць перакладу фразеалагізмаў (немагчымасць даслоўнага перакладу, неабходнасць падбору адпаведнікаў у мове перакладу). Складальнік зборнікаў крылатых слоў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагічных і тлумачальных слоўнікаў: «Крылатыя словы і афарызмы: 3 беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962), «Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне» (1968), «Фразеалагічны слоўнік. Для сярэдняй школы» (1973, у сааўт.). Адзін з аўтараў і рэдактар дапаможнікаў для ВНУ («Сучасная беларуская літаратурная мова», 1976, і інш.). Пісаў навелы, апавяданні, літ. мініяцюры (кнігі «Абразкі», 1975; «Прыпыніся на часіну», 1979; «I за гарою пакланюся», 1982; «Радасць і боль», 1984; «Само слова гаворыць», 1986; «З нялёгкіх дарог», 1988) і іншае.

Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2018